Першае «сацыяльнае таксі» ў Гродне з’явіцца ўжо гэтай вясной. Гарадскія ўлады набылі першы спецаўтамабіль, які зараз знаходзіцца ў аўтапарку. Грошы на запатрабаваны транспартны сродак былі сабраны дзякуючы абвешчанай дабрачыннай акцыі.
Як плануецца, новая паслуга «сацыяльнае таксі» будзе даступна людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у першую чаргу — інвалідам-калясачнікам.
Пры гэтым, акцыя па зборы сродкаў працягваецца. У планах уладаў набыць яшчэ адзін аўтамабіль. Грошы можна пералічыць на дабрачынны рахунак Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Кастрычніцкага раёна. Як патлумачылі ў гарвыканкаме, падчас першай хвалі дабрачыннай акцыі па зборы сродкаў, актыўнасць праявілі як буйныя прадпрыемствы горада, так і простыя грамадзяне. Адзін спецаўтамабіль для «сацыяльнага таксі» каштуе прыкладна 350 мільёнаў беларускіх рублёў.
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.