8 снежня ў 17:00 у Гродзенскай выставачнай зале адкрыецца выстаўка гродзенскіх мастакоў «Блакітны санет», прысвечаная 120-годдзю Максіма Багдановіча.
9 снежня ў 18:00 у музеі Максіма Багдановіча пройдзе пасяджэнне літаратурнай гасцінай, адбудзецца прэзентацыя работ беларускага мастака Яўгена Шунейкі, якія адлюстроўваюць Гродна часоў Максіма Багдановіча.
15 снежня ў 18:00 у гарадскім Доме культуры пройдзе літаратурна-музычны вечар, прысвечаны юбілею класіка беларускай літаратуры.
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.