Выпускны «Мова Нанова» з Лявонам Вольскiм

24 мая 2015 в 19:38
Поделиться
Класснуть
Отправить

На гарадзенскіх курсах «Мова Нанова», якiя наведаў Лявон Вольскi, прайшоу першы выпускны.

Як гэта звычайна адбываецца ў канцы навучальнага года ва ўстановах адукацыi, выпускнiкi курсаў «Мова Нанова» пачулі цёплыя ўрачыстыя вiншаваннi i атрымалi дыпломы. Акрамя таго, выкладчыкі гарадзенскіх курсаў правялі разбор тыповых памылак з апошняй кантрольный і ўзгадалі самыя вясёлыя моманты першага навучальнага года.

Але сапраўдным падарункам для ўсіх стаў доўгачаканы выступ «экспертнага госця» — Лявона Вольскага, які ужо паўтары гады не наведваў наш горад. I, здаецца, гэта быў самы гарачы прыём Лявона гарадзенскiмi заўзятарамi за апошнiя некалькi год. Вядомы беларускі рок-музыка сыграў песні з «Народнага альбому», праэкта «Я нарадзіўся тут», а таксама гуртоў «Крамбамбуля», N. R. M. і iнш. Пасля выступу спадар Вольскi традыцыйна раздаў аўтографы і сфатаграфаваўся з шматлікімі фанатамі.

Ася Ў для Grodno.in

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.