У Новым Замку Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея адкрылася персанальная выстава Сяргея Грыневіча — аднаго з самых цікавых сучасных беларускіх мастакоў.
Увазе гледача прадстаўлены манументальныя жывапісныя палотны, якія дзівяць уяўленне новым поглядам на актуальныя праблемы эпохі і культурна-гістарычныя працэсы.
Дарэчы, жывапісец актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных праектах. Работы аўтара выстаўляліся на выставах у Польшчы, Іспаніі, Украіне, Расіі, Літве, Францыі, Швейцарыі. Карціны мастака знаходзяцца ў шматлікіх прыватных калекцыях і ў музеях Беларусі, а таксама краінах Заходняй Еўропы.
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.