У Гродне прайшло адкрыццё чацьвёртага сезона курсаў «Мова Нанова»

15 сентября 2015 в 11:30
Поделиться
Класснуть
Отправить

Учора прайшло святочнае адкрыццё чацьвёртага сезона курсаў «Мова Нанова Гародня». У гэтым навучальным годзе, як і планавалася, дзеці і дарослыя пачнуць вывучаць мову паасобку. Арганізатары курсаў стварылі ўмовы для таго, каб дзеткам было цікавей вывучаць родную мову.

У першы навучальны панядзелак на занятку не было граматычнай часцы, каб не адбіць ахвоту тых, хто ўпершыню прыйшоў на курсы. Затое быў першы спецыяльны госць, мінскі гурт Shuma, дзяўчыны з якога парадавалі навучэнцаў архаічнымі беларускімі спевамі.

Ася Ў для Grodno.in

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.