З 4 красавіка ў Гродзенскай выставачнай зале пачынае працаваць персанальная выстава «Палессе» Анастасіі Чадзій.
— Працы напоўненыя дзіцячымі ўспамінамі і цяплом, родам з Палесся, — так гаворыць Анастасія пра сваю выставу.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 35 твораў аўтара. Гэта і пяшчотная кераміка, і па-сапраўднаму вядомыя работы выкананыя ў тэхніцы ляўкас і т.д.
Выстава працуе па 30 красавіка. Штодня з 9:00 да 20:00.
Тэлефоны для даведак: +375 (29) 549-79-05, +375 (152) 62-29-82.