Цуд адбыўся ў Палесціне

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Пасха, Уваскрэсенне Хрыстова, Вялікдзень — найстаражытнейшае і самае важнае хрысціянскае свята. Усталявана ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста — цэнтральнай ідэі ўсёй біблейскай гісторыі і падмурка хрысціянскага вучэння — і разглядаецца як будучае выратаванне і выкупленне, якога чакаюць усе вернікі.

У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі стала традыцыяй ладзіць выставу напярэдадні светлага свята Вялікадня. Госці музея пазнаёмяцца з адлюстраваннем найважнейшых падзей евангельскай гісторыі ад Вербнай нядзелі да Вялікадня. Асобная частка выставачнай прасторы прысвечана памятным сувенірам са Святой Зямлі, ласкава перададзеным пасольствам Дзяржавы Палестына ў Рэспубліцы Беларусь і Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам.

Апошні тыдзень перад Пасхай называецца Страсным. Асабліва вылучаюць Вялікі чацвер — дзень духоўнага ачышчэння і прыняцця таінства Прычасця, Страсную пятніцу — напамін пра пакуты Ісуса Хрыста, Вялікую суботу – дзень смутку і чакання. Падзеі Страснога тыдня на выстаўцы раскрываюцца праз прадметы сакральнага мастацтва (абразы, царкоўнае начынне, літургічныя тканіны, кнігі) з фондаў музея. Многія з іх прайшлі рэстаўрацыю і экспануюцца ўпершыню.

Хрысціяне вераць, што ў нядзелю Ісус Хрыстос паўстаў з памерлых, каб засведчыць усяму свету, што Ён Сын Божы і мае моц перамагчы смерць. Сашэсце Ісуса Хрыста ў пекла ў евангелістаў прама не апісваецца, існуюць толькі асобныя ўзгадванні аб Яго знаходжанні там. Уваскрэсення Хрыстова не назіраў ніхто, у сувязі з гэтым абразы «Сашэсце ў пекла — Уваскрэсенне», «Уваскрэсенне» належаць да сімвалічных выяў. Цэнтральнае месца на выставе займаюць абразы з вышэйназваным сюжэтам.

Спрадвеку для напісання абразоў выкарыстоўваліся толькі самыя лепшыя матэрыялы, а ў прыморскіх краях побач з традыцыйнымі матэрыяламі выкарыстоўваўся перламутр. З далёкіх паломніцкіх паездак у Віфлеем, Іерусалім хрысціяне прывозілі памятныя сувеніры — выявы святых на перламутравых ракавінах. У асноўным гэта былі абразы Багародзіцы ці кампазіцыі на евангельскія тэмы. Такія абразы, створаныя па ўнікальнай тэхналогіі, — адныя з самых прыгожых тварэнняў рук чалавечых.

У багаслоўі з ракавінай, або жамчужніцай, часта параўноўваецца Найсвяцейшая Багародзіца. Яна падарыла свету бясцэнны Жэмчуг — Хрыста. Перламутр унутрана звязаны з жэмчугам і нясе яго сімволіку. У Евангеллі з ім параўноўваецца Царства Нябеснае, якое, як каштоўную жамчужыну, набыў купец, прадаўшы ўсю сваю маёмасць. Перламутр — гэта сімвал Багародзіцы, Богаўцелаўлення і Царства Нябеснага. На выставе экспануюцца абразы, выкананыя з перламутру: абраз Маці Божай Віфлеемскі, абраз Маці Божай Іерусалімскі, абраз «Святая Сям’я».

Вялікдзень — свята Вясны і Збаўлення. Жадаем, каб займальная і пазнавальная выстава падарыла нашым наведвальнікам новыя ўражанні, веды і добры настрой.

Кошт уваходу

  • школьнікі — 1 рубель 60 капеек,
  • студэнты — 1 рубель 70 капеек,
  • дарослыя — 2 рублі.

Выстава працуе да 31 мая.

Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 30 апреля
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля