Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

14 кастрычніка а 14:00 запрашаем у Цэнтра гарадскога жыцця Гродна на адкрыццё ўнікальнай выставы «Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава». Вас чакае захапляльная памежная экскурсія.

Больш за 40 унікальных фотапрац, зробленых польскімі, нямецкімі і савецкімі жаўнерамі ў 1939–1945 гг. Сярод іх:

  • вераснёўская кампанія 1939 года,
  • акупацыя нацыстамі Францыі ў 1940 годзе,
  • крывавыя баі ў Беларусі ў чэрвені 1941 года,
  • беларусы-жаўнеры Арміі Андэрса на Монтэ-Касіна і байцы Чырвонай Арміі побач са зрынутым Рэйхстагам у Берліне — гэта і шмат іншага ўбачаць наведвальнікі выставы.

Большасць выстаўленых фатаздымкаў ніколі раней не публікаваліся і не дэманстраваліся ў Гродне. Значная частка з іх былі набыты на аўкцыёнах, іншыя паходзяць з сямейнага альбома аўтара выставы.

Уваход на выставу вольны.

У Цэнтры гарадскога жыцця выстава будзе працаваць да 28 кастрычніка.

Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 30 апреля
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля