Мила

Я слаба разбіраюся ў касметыцы, бо ніколі ёй не карысталася (калі не лічыць так званае «мыльна-рыльнае»), таму тут бываю нячаста.

Надарылася зайсцi набыць шампунь і гель для душа. Набыла. Але водгук не аб гэтым.

Была тут пару месяцаў таму, сітуацыя на касе: адна дзяўчына разлічвае пакупнікоў, другая расстаўляе тавар на паліцах, і размаўляюць паміж сабой на працоўныя і асабістыя тэмы, працягваючы працу. Каго на змену лішнім раз паставілі, каму на працу ісці ня хочацца і г. д.

Зараз зноў была падобная сітуацыя: адна разлічвае, другая расстаўляе тавар — і перагаворваюцца. Касір называе сумы пакупак людзей і адказвае ім, устаўляючы словы ў свае рэплікі да калегі, напрыклад: «Да, я тоже не в восторге, что завтра снова на работу... Дисконтная карта есть?.. Ну, и не говори... 2 рубля 57 копеек...» Карацей, было вельмі непрыемна, і хацелася як мага хутчэй адтуль зваліць, каб не перашкаджаць ім размаўляць.

Дзяўчаты, я вас ня ведаю і асабіста супраць нічога ня маю, але размовы ў прысутнасці кліентаў — гэта ўзровень рэчавага рынку!

Косметика и парфюмерия — в каталоге Grodno.in — прим. ред.

Вераніка Паддубіцкая
Спасибо автору
Поделиться
Класснуть
Отправить