Дзяржаўная ўстанова культуры «Гродзенскі музей Максіма Багдановіча» дзейнічае як мемарыяльна-даследчы цэнтр, які канцэнтруе інфармацыю аб літаратурна-гістарычных падзеях, звязаных з імем беларускага паэта Максіма Багдановіча, а таксама літаратурнай спадчынай беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры Гродзеншчыны. Музей прадстаўлены экспазіцыйнымі заламі:
- «Партрэтная галерэя славутых дзеячоў Беларусі»;
- «Гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў»;
- «Літаратурна-грамадскі рух у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў»;
- чатырма мемарыяльнымі пакоямі:
- кабінет бацькі;
- пакой маці;
- дзіцячы пакой;
- гасцёўня.
Асобным аддзелам з’яўляецца «Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае».
Навукова-асветніцкая работа музея ўключае разнастайныя формы дзейнасці: аглядныя і тэматычныя экскурсіі, музейныя заняткі, лекцыі, творчыя сустрэчы, літаратурна-музычныя вечарыны, театралізаваныя экскурсіі.
Тэматычные экскурсіі:
- Каханне ў жыцці і творчасці М.Багдановіча;
- Гарадзенскі перыяд жыцця М.Багдановіча;
- А.Я.Багдановіч — бацька паэта;
- Жанчына ў жыцці і творчасці М.Багдановіча;
- Роля газеты «Наша Ніва» ў адраджэнскім руху Беларусі;
- «Стану песняй у народзе». Жыццёвы і творчы шлях беларускай паэткі А.Пашкевіч;
- Ф.Багушэвіч — паэт, байкапісец, празаік, публіцыст 2-ой паловы ХІХ ст., паўстанец 1863 г.;
- «Прынямонне — краю родны». Творчасць польскамоўных пісьменнікаў;
- «Яе дарогі». Жыццёвы і творчы шлях З.Верас;
- «У бацькоўскім краі я жыву». Жыццё і творчасць беларускага паэта А. Іверса;
- Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае;
- «Святло чалавечай душы». Жыццё і творчасць Л.П. Ялоўчык.
Лекцыі:
- «І ўспомніў я час» — гродзенскае маленства Максіма ў асяроддзі дарослых;
- Адам Багдановіч — бацька паэта;
- Дзейнасць Адама Багдановіча як навукоўца і этнографа;
- «Прызнанне і любоў» — паэты і пісьменнікі пра М.Багдановіча;
- Ліставанне — жывая сведка жыцця класіка беларускай літаратуры М.Багдановіча;
- Палітычнае і культурнае становішча на Беларусі кан. ХІХ — пач. ХХ стст.;
- Алаіза Пашкевіч — жыццёвы і творчы шлях;
- М.Багдановіч у нашаніўскім кантэксце;
- Навучанне М.Багдановіча ў ліцэі як этап у жыцці паэта;
- Я. Карскі — першы беларускі акадэмік, славуты сын Прынямоння;
- «Белы лебедзь у промнях славы» — жыццё княгіні М.Радзівіл;
- «Адхінуўшы заслону часу…». Жыццё і творчасць Ігната Буйніцкага;
- Я.Ф.Арлоўскі — краязнаўца, даследчык гісторыі г.Гродна;
- Жыццёвы і творчы шлях беларускага пісьменніка В.Быкава;
- Луцкевіч Антон — беларускі палітычны і культурны дзеяч, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык.
Музейныя заняткі:
- «Максімаў домік» (для вучняў 1–4 класаў);
- «Старая кватэра» (для вучняў 5–7 класаў).
Тэатралізаваная экскурсія:
- «Марыя Апанасаўна запрашае!».