Музей Максіма Багдановіча Оставить отзыв

Дзяржаўная ўстанова культуры «Гродзенскі музей Максіма Багдановіча» дзейнічае як мемарыяльна-даследчы цэнтр, які канцэнтруе інфармацыю аб літаратурна-гістарычных падзеях, звязаных з імем беларускага паэта Максіма Багдановіча, а таксама літаратурнай спадчынай беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры Гродзеншчыны. Музей прадстаўлены экспазіцыйнымі заламі:

  • «Партрэтная галерэя славутых дзеячоў Беларусі»;
  • «Гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў»;
  • «Літаратурна-грамадскі рух у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў»;
  • чатырма мемарыяльнымі пакоямі:
    • кабінет бацькі;
    • пакой маці;
    • дзіцячы пакой;
    • гасцёўня.

Асобным аддзелам з’яўляецца «Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае».

Навукова-асветніцкая работа музея ўключае разнастайныя формы дзейнасці: аглядныя і тэматычныя экскурсіі, музейныя заняткі, лекцыі, творчыя сустрэчы, літаратурна-музычныя вечарыны, театралізаваныя экскурсіі.

Тэматычные экскурсіі:

  • Каханне ў жыцці і творчасці М.Багдановіча;
  • Гарадзенскі перыяд жыцця М.Багдановіча;
  • А.Я.Багдановіч — бацька паэта;
  • Жанчына ў жыцці і творчасці М.Багдановіча;
  • Роля газеты «Наша Ніва» ў адраджэнскім руху Беларусі;
  • «Стану песняй у народзе». Жыццёвы і творчы шлях беларускай паэткі А.Пашкевіч;
  • Ф.Багушэвіч — паэт, байкапісец, празаік, публіцыст 2-ой паловы ХІХ ст., паўстанец 1863 г.;
  • «Прынямонне — краю родны». Творчасць польскамоўных пісьменнікаў;
  • «Яе дарогі». Жыццёвы і творчы шлях З.Верас;
  • «У бацькоўскім краі я жыву». Жыццё і творчасць беларускага паэта А. Іверса;
  • Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае;
  • «Святло чалавечай душы». Жыццё і творчасць Л.П. Ялоўчык.

Лекцыі:

  • «І ўспомніў я час» — гродзенскае маленства Максіма ў асяроддзі дарослых;
  • Адам Багдановіч — бацька паэта;
  • Дзейнасць Адама Багдановіча як навукоўца і этнографа;
  • «Прызнанне і любоў» — паэты і пісьменнікі пра М.Багдановіча;
  • Ліставанне — жывая сведка жыцця класіка беларускай літаратуры М.Багдановіча;
  • Палітычнае і культурнае становішча на Беларусі кан. ХІХ — пач. ХХ стст.;
  • Алаіза Пашкевіч — жыццёвы і творчы шлях;
  • М.Багдановіч у нашаніўскім кантэксце;
  • Навучанне М.Багдановіча ў ліцэі як этап у жыцці паэта;
  • Я. Карскі — першы беларускі акадэмік, славуты сын Прынямоння;
  • «Белы лебедзь у промнях славы» — жыццё княгіні М.Радзівіл;
  • «Адхінуўшы заслону часу…». Жыццё і творчасць Ігната Буйніцкага;
  • Я.Ф.Арлоўскі — краязнаўца, даследчык гісторыі г.Гродна;
  • Жыццёвы і творчы шлях беларускага пісьменніка В.Быкава;
  • Луцкевіч Антон — беларускі палітычны і культурны дзеяч, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык.

Музейныя заняткі:

  • «Максімаў домік» (для вучняў 1-4 класаў);
  • «Старая кватэра» (для вучняў 5-7 класаў).

Тэатралізаваная экскурсія:

  • «Марыя Апанасаўна запрашае!».
Особенности
Телефон:
+375 (152) 72-22-54
Показать телефон
Сообщить об ошибке
Время работы:
Вт–вс: 10:00–18:00
Пн: выходной
Обратная связь: