Спытай ў творцы!

3 апреля 2012 в 13:35 Музей Максіма Багдановіча
Поделиться
Класснуть
Отправить

Дзяржаўная ўстанова культуры «Гродзенскі музей Максіма Багдановіча» распачынае праект «Спытай ў творцы!» і прапануе ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, задаць пытанні паэтам і пісьменнікам Гродзеншчыны.

Музей Максіма Багдановіча
Усё, што хвалюе людзей пра творчы і жыццёвы шлях мастакоў слова, вы даведаецеся з іх вуснаў. Гэта можа быць як адраснае пытанне, так і агульнае для ўсіх сучасных паэтаў і пісьменнікаў. Адказы творцаў будуць запісаны на дыск і размешчаны на сайце музея.

Задаць пытанні Вы зможаце пры дапамозе сеткі інтэрнет, даслаўшы іх на e-mail: bogdanovich.gr@mail.ru або на паштовы адрас музея: 230023 г. Гродна, вул. 1 Мая, 10. ДУК «Гродзенскі музей Максіма Багдановіча».

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.