Выстава прысвечаная Васілю Быкаву і прэзентацыя фільма «У тумане» 22 чэрвеня ў музеі Максіма Багдановіча

Поделиться
Класснуть
Отправить

22 чэрвеня а 14 гадзіне ў Гродзенскім музеі Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыццё выстаўкі «…Ён быў проста лепшым» з нагоды смерці Васіля Быкава.

Васіль Быкаў
У гэты ж дзень спаўняецца і 72 гады з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў  райшоў праз яе пекла і на сабе адчуў яе страшэнную сутнасць, менавіта пагэтаму тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана ваенным падзеям.

Для яго вайна была пражэктарам, які высвечваў самыя глыбінныя таямніцы чалавечай душы, да яе тэмы аўтар вяртаўся ажно да апошняга свайго дня. Тэмай прозы і публіцыстыкі пісьменьніка быў ня толькі чалавек на вайне, але і нацыя на вайне.

Падчас выстаўкі можно будзе пазнаёміцца з фотаздымкамі пісьменніка і яго сяброў, знаёмых, рукапісамі, дакументамі і кнігамі.

Напрыканцы адбудзецца прэзентацыя кінафільма «У тумане» беларускага рэжысёра Сяргея Лазніцы, які быў зняты па матывах аповесці Васіля Быкава.

Уваход на адкрыццё выставы — вольны!
Выстаўка будзе дзейнічаць з 22 па 31 жніўня 2013 г.
 
Наш адрас: г. Гродна, вул. 1 Мая, д. 10.
Кантактны тэлефон: +375 (152) 72-22-54показать телефон

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.