Выстава Паўла Татарнікава «Дом» з'яўляецца рэтраспектывай творчасці аўтара з нагоды 50-гадовага юбілею. Экспазіцыя алегарычна раскрывае розныя главы, і грані творчай асобы Паўла Татарнікава. Мы можам умоўна падзяліць экспазіцыю на некалькі сэнсавых частак, першая — гэта падмурак «Дома» — сям'я. Аўтар нарадзіўся ў творчай, мастацкай сям'і. Павел прысвячае гэтую выставу таксама 80-годдзю бацькі, мастака Юрыя Татарнікава (1941–2005). Чыя праца…