Я не пераборлівая, але гэтую піццу не даела. Грыбы на смак былі як прыпаленыя, кавалак піццы ў руку ўзяць было нельга, бо цеста развальвалася і рвалася (напэўна, усё цеста раскаталі на тоўстыя-тоўстыя акрайчыкі, а на саму піццу не хапіла).
Лічу непатрэбным і неэканомным аддаваць у каробцы піццу «на месцы» — каробка займае ўвесь стол, а яшчэ раз яе ня выкарыстаеш. Лагічней набыць талеркі або папяровыя круглыя падстаўкі, якія ня так шкада выкінуць.
Хлопец на касе ці то спаў, калі прымаў у нас замову, ці то думаў пра тое, як касмічныя караблі бароздзяць прасторы Сусвету — цяжка было зразумець па яго безэмацыйным выразе твару.
Карацей кажучы, зусім ніяк. Сядзелі толькі таму, што ішоў моцны дождж.
«Go-go Pizza» ня выратавала сваё імя ў нашых вачах, хоць гэта быў ужо другі шанец. Ня стаўлю 1 бал, бо мне падабаецца інтэр'ер «Go-go Pizza».
Пиццерии и фастфуд — в каталоге Grodno.in — прим. ред.