Цудоўнае месца — лепшая піца ў горадзе, вельмі танна, смачная кава, добрае піва. Цешыць бясплатны вай-фай і вельмі сяброўскі падыход персанала да кліентаў. Прыстойны інтэр'ер. З мінусаў — вечарам вялікія натоўпы людзей, але гэта зразумела — ніякай канкурэнцыі па суадносінах якасць\кошт побач няма.
Адзін сур'езны мінус — музыка вельмі сапсавалася, у сакавіку было палепей, а цяпер нешта такое жахлівае грае, што немагчыма сядзець нармальна.