Піцца крутая і ўсё вырашае, без пытанняў, але раўнадушша, калі не сказаць пагарда супрацоўнікаў сеткі да кліентаў здзіўляе, а бывае і добра псуе настрой.
Паколькі ў Гродна асабліва няма куды падацца, калі хочаш проста піццу, то ідзеш туды. Але працаваць па прынцыпу «Нікуды не падзенецеся» — непрафесійна, бо канкурэнты ня спяць.
Пакуль што стаўлю 4 толькі за смак піццы, а адносіны да кліентаў пакідаю на сумленне персаналу і вырошчваю ружовую мару, што ў гэтым пытанні нешта зрушыцца з мёртвай кропкі.
Пиццерии и фастфуд — в каталоге Grodno.in — прим. ред.