Пицца & кофе

Учора заходзiлi ў «Пiцца & Кофе» на Карла Маркса. Усё як заўсёды, усё на сваiх месцах: сталы ў крошках, не выцертыя за папярэднiмi наведвальнiкамi, на касе — дзяўчына з раўнадушным выразам твару (праўда, у чэку стаiць, што абслугоўваў хлопец), спiнка стула рухаецца ў розныя бакi, месца мала. Зато пiцца смачная.

У нас з сябрамi «Пiцца & Кофе» ўжо стала гродзенскiм мемам: поўны пафiгiзм супрацоўнiкаў, смачная ежа i вялiкiя порцыi кавы.

5 балаў, што тут выпендрывацца, прыйду ж зноў усё роўна :D

Пиццерии и фастфуд — в каталоге Grodno.in — прим. ред.

Вераніка Паддубіцкая
Спасибо автору
Поделиться
Класснуть
Отправить