Фаворит

2 гады назад купляла квіткі на аўтобус з Гродна ў Варшаву і назад праз «Фаварыт». Усё ок: селі, паехалі, прыехалі — нічога асаблівага, але вельмі нязручныя былі сядзенні ў аўтобусе, хоць ён і падаваўся добрым знешне.

А яшчэ, зусім не зразумела фішку, якая адбылася на мяжы. Мы, відаць, занадта хутка праехалі яе, бо пасля пункту пропуску спыніліся і стаялі цэлых 2 гадзіны проста так.

Я ня ведаю, як там прынята ў гэтай сістэме перавозак, бо за мяжой бываю выключна рэдка (магчыма, гэта проста вытрымкі абставін і вымушаная неабходнасць), але гэта неяк дзіўна, імхо.

Калі чакалі аўтобус, каб ехаць назад, ён спазніўся недзе на 20–30 хвілін.

З адназначных плюсаў памятаю, што далі зніжку (як моладзі да 26 гадоў), і я з'ездзіла вельмі бюджэтна.

P.S. Прыношу прабачэнні за такі чэк, ён неяк абясколерыўся за столькі часу.

Турфирмы — в каталоге Grodno.in — прим. ред.

Вераніка Паддубіцкая
Спасибо автору
Поделиться
Класснуть
Отправить
1 комментарий
Екатерина Драгун
29 сентября 2016 в 15:34
У водителя расписание составлено с учётом возможных задержек на границе, если граница пройдена слишком быстро - водитель ждёт своего времени отправления из Кузницы. Может вы заметили, что потом в автобус подсаживается множество польских пассажиров - они тоже ориентируются на расписание, поэтому иногда и приходится так долго стоять. Это не косяк перевозчика.