Первый отзыв о новом ресторане МС Донер

Затэсціла МС Донер яшчэ да ўрачыстага адкрыцця. Цяпер па парадку.

Інтэр'ер — 5. Люблю, калі ў кафэ канапы кшталту тых, што стаяць тут. На іх значна зручней, чым сядзець проста на цвёрдым крэсле.

Абслугоўванне — 5. Нічога звышнатуральнага: ветліва, зразумела, хутка. Парадавала электронная чарга.

Ежа — 3. Брала донер-дурум за 6 руб. Нават соўс ня змог зрабіць смак яркім. Нечага там не хапіла яўна. І яшчэ быў такі вось касяк: пад канец гэтага канверта было такое месца, дзе адна цыбуля. Гэта не норм. Я потым адчувала сябе Змеем Гарынычам. І гэта я не да таго, што цыбулі наогул быць не павінна было, проста трэба, каб яна ляжала раўнамерна.

Бонус. На касе прапанавалі 4 віды соўсаў: чылі, смятанны, з часныком або фірменны. Я не змагла выбраць, бо ня ведаю, якія яны на смак. Тады мяне запрасілі падыйсці да другога боку касы, дзе стаяў паднос з кожным соўсам. Усё можна было прадэгуставаць і адразу вырашыць. Гэта крута. Соўс я выбрала фірменны, ён мае больш выражаны смак, на мой погляд.

Пиццерии и фастфуд — в каталоге Grodno.in — прим. ред.

Вераніка Паддубіцкая
Спасибо автору
Поделиться
Класснуть
Отправить
1 комментарий
Юрий Потолков
27 октября 2017 в 11:39
соус всегда важен